Асаблівую важнасць малако самкі труса прадстаўляе для трусянят першыя тры-чатыры тыдні пасля нараджэння, весь гэты тэрмін яны харчуюцца выключна ім, таму яго колькасць і якасць вызначаюць іх будучае здароўе. Звычайна ў памёце нараджаецца 7-8 трусянят, калі іх колькасць большая, то некаторыя асобіны будуць атрымліваць недастатковае харчаванне, адставаць у развіцці і нават могуць загінуць[1].
Малако трусаў утрымлівае ў чатыры разы болей бялка і ў тры разы болей мінеральных рэчываў, чым каровіна, у выніку чаго не толькі выклікае хуткі рост і развіццё трусянят, але і мае перспектывы выкарыстання чалавекам як біядадатак да харчавання[1].
Самка труса вылучае малако на працягу 40-45 дзён, а пры ўшчыльненых акотах — 27-28 дзён. За 2-5 дзён да акоту вылучэнне малака звычайна спыняецца. За лактацыю самка вылучае да 5 кг малака, прычым першыя чатыры дні — малозіва, у якім змяшчаецца сухога рэчыва — 26,5 %, бялку — 11,5 %, тлушчу — 11,9 %, попелу — 1,5 %[2].
Малако ў трусаў белага колеру, без паху, сметанковай кансістэнцыі. У залежнасці ад перыяду лактацыі, сезона года, кармлення і іншых фактараў хімічны склад трусінага малака змяняецца, аднак у сярэднім яно змяшчае,%: бялку — 12,9, тлушчу — 15, попелу — 2,4, у тым ліку кальцыя — 0, 64, фосфару — 0,44.
Даенне
Для атрымання малака наванароджаных трусянят адсаджваюць у другія гнёзды і праводзяць штодзённыя даенні малочных трусіх. За суткі можна атрымаць да 300 грам малака[3]. Мяркуецца, што можна селекцыйна(руск.) (бел. атрымаць пароды трусаў, у якіх вытворчасць малака будзе павялічанай[4].
З цяжкасцяў малочнага трусаводства варта адзначыць неабходнасць арганізацыі замены харчавання для наванароджаных адсаджаных трусянят, для чаго, у прыватнасці, спрабуюць выкарыстоўваць штучныя сумесі заменнікаў малака для катоў і сабак[5]. Таксама існуе неабходнасць у распрацоўцы спецыяльных клетак з даільнымі апаратамі[4].
Выкарыстанне
Пакуль даследванняў бяспечнага і карыснага ўжывання малака трусаў чалавекам бракуе, але гледзячы на зыходныя даныя пра яго склад лічыцца, што ў перспектыве яго можна будзе выкарыстоўваць для лячэння страўнікава-кішачных захворванняў і ў касметалогіі[4].
У Нідэрландах створаны аўтаматызаваныя малочныя трусафермы, дзе разводзяць генна-мадыфікаваных трусаў. З іх малака атрымліваюць каштоўны бялок, а таксама даюць яго людзям пасля трансплантацый для прадухілення імуннага адказу на донарскія органы[4]. Таксама з малака генна-мадыфікаваных трусаў атрымліваюць ферменты, ужыванне якіх з'яўляецца адзіным спосабам дапамагчы людзям з хваробай Помпэ(руск.) (бел.[6].
↑Ludwiczak A, Składanowska-Baryza J, Kuczyńska B, Sell-Kubiak E, Stanisz M, Skrzypczak E. Unveiling the attributes of rabbit milk. Animal. 2023 Jun;17(6):100848. doi: 10.1016/j.animal.2023.100848. Epub 2023 May 11. PMID: 37263129.