Соевае малако — вадкасць расліннага паходжання, якая вырабляецца з соевых бабоў. Вонкава падобнае да малака. Радзіма соевага малака — Усходняя Азія. Як і іншыя віды расліннага малака (рысавае, аўсянае, міндальнае), соевае малако выкарыстоўваецца ў кулінарыі. З соевага малака вырабляюцца тофу, соевы ёгурт і іншыя напоі (напрыклад, малочныя кактэйлі).
Для вытворчасці соевага малака пюрыруюцца папярэдне замочаныя на некалькі гадзін соевыя бабы. Атрыманая маса варыцца, фільтруецца і астуджваецца.
У прамысловай вытворчасці соевага малака размочаныя соевыя бабы пюрыруюцца ў вадзе, у якой былі замочаныя, затым маса адціскаецца, а вадкасць награваецца на працягу кароткага часу да тэмпературы 135—150 °C.
У хатніх умовах соевае малако можа быць прыгатавана за 15—20 хвілін з замочаных ці сухіх соевых бабоў.
Соевае малако змяшчае соевы бялок (каля 3 %), а таксама мікраэлементы. Многія гатункі дадаткова ўзбагачаны кальцыем і вітамінам B12, якія змяшчаюцца і ў каровіным малацэ. Соевае малако лёгка засвойваецца арганізмам.