Трагікаме́дыя[1][2] (грэч.τράγος + κωμῳδία — казёл + вясёлая песня) — заснаваная на разнастайных светаадчуваннях драма, што выяўляе адноснасць мерак адзнакі аўтарам і дзейнымі асобамі жыццёвых абставін. Спалучае ў сабе характэрныя рысы трагедыі і камедыі[1][3].
Часцей сустракаецца ў народнай творчасці, чым у прафесійным пісьменстве. У старажытнасці лічылася парушэннем жанравай чысціні камедыі і трагедыі. На мяжы XVI—XVII стагоддзяў стала жанрам еўрапейскай літаратуры з вызначанымі ўласцівасцямі: 1) спалучэнне ў межах аднаго твору смешнасці і паважнасці пры шчаслівай развязцы супярэчнасці, 2) перапляценне ўзвышанага рэлігійнагасюжэту з побытавай камічнасцю яго асэнсавання, 3) двайны зыход становішча з узнагародай дабрачыннасці і пакараннем зла, 4) змешванне ўзвышаных і пацешных характараў. У 2-й палове XVII стагоддзя амаль знікла ў выніку размежавання на камедыю і трагедыю эстэтыкайкласіцызму. Адрадзілася пры канцы XIX стагоддзя (Генрык Ібсен«Геда Габлер»(англ.) (бел. і «Дзікая качка»(англ.) (бел., Аўгуст Стрындберг«Крэдыторы»(англ.) (бел. і «Саната прывідаў»(англ.) (бел.). У XX стагоддзі пачала ўключаць разгляд супярэчнасцей, што дагэтуль распрацоўваліся ў трагедыі (Фрыдрых Дзюрэнмат, Эжэн Іанеска і Тэнесі Уільямс)[1].
Рацкий И. А.Трагикоме́дия // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 442. — 750 с. — 100 000 экз.