Тарпеданосцы былі пашыраны ў марской авіяцыі многіх дзяржаў у 1930—1950-х гадах. Найбольш выкарыстоўваліся ў ходзе Другой сусветнай вайны. Самалёты-тарпеданосцы выкарыстоўваліся выкарыстоўваліся для скідвання не толькі тарпед, але і авіяцыйных бомбаў і марскіх мін. У СССР першы атрад мінна-тарпеднай авіяцыі быў сфарміраваны з бамбардзіроўшчыкаў ТБ-1 на Чарнаморскім флоце ў 1931 годзе. У пасляваенны перыяд у СССР на ўзбраенні Ваенна-марскіх флатоў стаялі самалёты Іл-28, Ту-14, Ту-16[5]. З сярэдзіны 1950-х гадоў з развіццём авіяцыйных ракет тарпеданосцы паступова замяніліся ракетаносцамі. Авіяцыйныя тарпеды засталіся на ўзбраенні процілодачных лятальных апаратаў.
Торпедоно́сец // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 916. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9.(руск.)
Торпедоно́сец // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 442. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.