Ту-16 (выраб «Н», па кадыфікацыі НАТА: Badger — «Барсук»[1]) — савецкі цяжкі двухматорны рэактыўны шматмэтавы самалёт. Выпускаўся ў розных мадыфікацыях, уключаючы бамбардзіроўшчык, ракетаносны варыянт, самалёт-запраўшчык, самалёт РЭБ і іншыя. Серыйна выпускаўся з 1953 па 1963 год трыма авіяцыйнымі заводамі.
Складаўся на ўзбраенні СССР, Расіі і дзяржаў СНД на працягу каля 50 гадоў. Таксама эксплутаваўся Егіптам, Іракам,Сірыяй і Інданезіяй. Вырабляўся пад назвай Xian H-6 у КНР. За час вытворчасці было выраблена больш за паўтары тысячы самалётаў Ту-16.