Тапонім «Сёмкаў Гарадок» складаецца з дзвюх частак: азначэнне «Сёмкаў» паказвае на блізкасць да вёскі Сёмкава, назва «Гарадок» сведчыць пра існаванне тут невялікага замка (горада, замчышча ёсць каля вёскі Чучаны)[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядомы з сярэдзіны XVI ст. пад назвай Гарадок Саламярэцкі як уласнасць князёў Саламярэцкіх, цэнтр уладанняў якіх быў у Саламарэччы. З 1595 года ў складзе маёнтка Сёмкаў Менскага павета. Князёўна Алена Саламярэцкая, узяўшы шлюб з Багданам Сцяцкевічам, пераводзіць Сёмкаў у валоданне гэтаму праваслаўнаму роду. 3 1755 годзе маёнтак перайшоў «вечны дарунак» Адама Хмары за службу ў падканцлера літоўскагаМіхала Сапегі. Пры Адаму Хмару тут быў збудаваны касцёл (у 1866 годзе ператвораны ў царкву). У 1791 годзе вёска Гродэк у Заслаўскай парафіі. У 1792 годзе Адам Хмара падпісвае ад імя жыхароў Менскага ваяводства акт Таргавіцкай канфедэрацыі, якая па сутнасці прывяла да другога падзелу Рэчы Паспалітай.
У складзе Расійскай імперыі
3 1793 года ў Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці. У 1800 годзе ў Хмарыным Гарадку млын, корчмы, уніяцкая царква Раства Багародзіцы, дзе ў 1880-я гады вянчаліся бацькіМаксіма Багдановіча. У 1861 годзе ў мястэчку валасная ўправа, медаварня, піваварня, бровар, цагельны завод, млын, царква, сінагога; у 1897 годзе — народнае вучылішча (адкрытае ў 1865 г.), царкоўна-прыходская школа, карчма. У 1905—1906 гадах у маёнтку працаваў Янка Купала на смалакурні, а ў красавіку — траўні 1922 года — Якуб Колас, бухгалтарам вучэбнай фермы «Сёмкава».
У Другую сусветную вайну 27 чэрвеня 1941 года на рубяжы Сёмкава Гарадка адбыліся жорсткія баі. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваны нацысцкай Германіяй.
3 8 жніўня 1959 года вёска ў Мінскім раёне. З 20 студзеня 1960 года ў Папярнянскім сельсавеце[4]. У верасні 1989 года на магіле Таццяны Зенчык, быў усталяваны помнік ахвярам рэпрэсій сям’і Зенчык[5].
Помнік ахвярам рэпрэсій сям’і Зенчык. Помнік складаецца з трох вялікіх надмагільных камянёў і трох паліраваных гранітных пліт меншага памеру
Страчаная спадчына
Сінагога (XIX ст.)
Вядомыя асобы
Пятро Стэфановіч (1922—2006) — беларускі пісьменнік і перакладчык
Міхаіл Іванавіч Вішнеўскі (нар. 1949) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (2002), прафесар (2003).
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
↑Курапаты: Зборнік матэрыялаў / Грамадская ініцыятыва «За ўратаванне мемарыялу Курапаты»; [Працавалі: В. Арэшка і інш.]. — Мн.: ГА «Дыярыуш», 2002. — 112 с. — С. 97. — (Архіў найноўшай гісторыі).