У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Каспараў.
Сяргей Уладзіміравіч Каспараў (нар. 8 жніўня1968 г., Баку) — беларускі шахматыст, гросмайстар (2007). З 7 да 9 гадоў займаўся шахматамі ў Бакінскім Палацы піянераў. Кандыдат у майстры спорту з 1983, міжнародны майстар з 1999. Скончыў БДУ па спецыяльнасці геаграфія. Пераможца многіх міжнародных турніраў. Жанаты (жонка - міжнародны майстар па шахматах сярод жанчын Таццяна Каспарава), мае дачку.