У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мазанік.
Сяргей Аляксеевіч Мазанік (нар. 10 лістапада 1954, Магілёў) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1999, Пераўтварэнні Ляпунова лінейных дыферэнцыяльных сістэм), прафесар (2000).
Біяграфія
Скончыў БДУ (1977), дзе і працуе. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і методыцы выкладання матэматыкі. Распрацаваў і дастасаваў метад пераўтварэнняў Ляпунова да даследавання лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў. Пабудаваў тэорыю прыводных і асімптатычна эквівалентных алгебра-дыферэнцыяльных сістэм.
Навуковыя працы
- Курс дифференциальных уравнений. Мн., 1996 (разам з Ю.Багданавым, Ю.Сыроідам);
- О неприводимости линейных систем обобщенным преобразованием Ляпунова к системам Лаппо-Данилевского // ДУ. 1998. Т. 34, № 8;
- Системы Лаппо-Данилевского во множестве линейных систем // ДУ. 1999. Т. 35, № 1.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).