У 1916 г. прызваны ў царскую армію, ваяваў на Заходнім фронце. З сакавіка 1917 г. у 25-м карпусным авіяатрадзе, выбіраўся членам салдацкага камітэта. За рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат быў арыштаваны. З лістапада 1917 г. у Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. У Грамадзянскую вайну на Усходнім і Каўказскім франтах: авіяматарыст, начальнік сувязі авіяатрада, ваенкам. У 1927 г. скончыў курсы ўдасканалення начсаставу ВПС, у 1936 г. — Ваенна-паветраную інжынерную акадэмію імя Жукоўскага. Камандаваў авіяцыйнымі брыгадай, корпусам, раёнам ваеннай акругі.
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. У 1940—1941 гг. начальнік авіяцыйнага вучылішча, памочнік камандуючага, камандуючы ВПС Паўночна-Каўказскай акругі. У Вялікую Айчынную вайну на Паўднёвым, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах, камандуючы ВПС 56-й арміі, ВПС Бранскага фронту, 2-й і 17-й паветранымі арміямі. Удзельнічаў у распрацоўцы і правядзенні баявых аперацый савецкіх войск пад Растовам-на-Доне, Сталінградам і Курскам, па фарсіраванню Дняпра, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Ніжне-Сілезскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. Вызначыўся ўмелым камандаваннем авіяцыяй і арганізацыяй узаемадзеяння з наземнымі войскамі пры авалоданні Берлінам, Дрэздэнам і вызваленні Прагі. З 1945 г. на камандуючых пасадах у ВПС, Далёкаўсходняй, Маскоўскай, Паўночна-Каўказскай і Беларускай ваенных акругах. У 1956—1968 гг. узначальваў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. З 1970 г. ваенны інспектар-саветнік Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС у 1961—1966 гг., член ЦК КПБ у 1956—1960 гг.
Аўтар кнігі «Жыццё ў авіяцыі» (3-е выд., 1976). Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнамі Суворава I і II ступеней, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга і інш., а таксама чатырнаццаццю ордэнамі і медалямі Чэхаславакіі, Манголіі, Польшчы, Балгарыі, ГДР, Кітая, Венгрыі. Імем Красоўскага названа плошча ў Быхаве, яго імя прысвоена піянерскай дружыне Быхаўскай СШ № 3, вуліцы ў Варонежы.
Красоўскі Сцяпан Акімавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 274. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
1Апошні носьбіт звання маршал з усіх родаў войскаў. 2 Пазней атрымаў званне Галоўнага маршала артылерыі. 3 Пазбаўлены звання ў 1952 годзе, адноўлены ў 1953. 4 Разжалаваны да звання генерал-маёр артылерыі ў 1963 годзе. 5 Галоўны маршал артылерыі, раней меў званне генерала арміі. 6 Пазней атрымаў званне Галоўнага маршала авіяцыі. 7 Пазбаўлены звання і расстраляны ў 1950 годзе, рэабілітаваны і адноўлены ў званні Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1965. 8 Пазбаўлены звання ў 1946 годзе, адноўлены ў 1953. 9 Апошні носьбіт звання Галоўны маршал з усіх родаў войскаў. 10 Пазней атрымаў званне Галоўнага маршала бранетанкавых войскаў.