Канстанцін Плісоўскі Павел Скарападскі Сымон Пятлюра Пётр Болбочан Аляксандр Слівінскі Усевалад Пятроў Аляксандр Грэкаў Яўген Канавалец Уладзімір Сальскі Аляксандр Удавічэнка Міхаіл Паўленка Юрый Цюцюннік
Сухапутныя войскі Украіны (укр.: Сухопутні війська Збройних сил України) — від Узброеных сіл Украіны.
Задачы
Сухапутныя войскі Узброеных Сіл Украіны прызначаныя для:
прадухілення, нейтралізацыі (ліквідацыі) патэнцыйных пагроз нацыянальным інтарэсам Украіны;
узмацненне аховы дзяржаўнай мяжы і найбольш небяспечных участкаў марскога ўзбярэжжа на пагрозлівых напрамках;
прыкрыццё участкаў дзяржаўнай мяжы, прылеглых да раёна ўзброенага канфлікту;
вядзенне разведкі;
ажыццяўленне аператыўнага разгортвання войскаў;
правядзенне дэманстратыўных дзеянняў;
правядзенне аперацыі групоўкі АСБР, аператыўнай групоўкі войскаў (сіл);
удзел у супрацьдэсантных і спецыяльных аперацыях;
удзел у супрацьпаветранай абароне дзяржавы;
вядзенне тэрытарыяльнай абароны ў пэўных зонах;
удзел у мерапрыемствах па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару;
удзел у прыкрыцці пэўных важных дзяржаўных аб’ектаў ад магчымых тэрарыстычных нападаў з выкарыстаннем лятальных апаратаў і іншых сродкаў паветранага нападу;
забеспячэнне абароны аб’ектаў Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны ад тэрарыстычных замахаў;
удзел у правядзенні антытэрарыстычных аперацый на ваенных аб’ектах.
Арганізацыйная структура
Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім відам войскаў Узброеных Сіл Украіны. На пачатак 2022 года ў іх склад уваходзілі чатыры аператыўных камандавання, 5 разведвальных батальёнаў, 4 танкавыя, 9 механізаваных, 2 горна-штурмавыя, 4 мотапяхотныя брыгады, 1 лёгкая пяхотная брыгада. У склад баявога забеспячэння ўваходзілі разгорнутымі 5 артылерыйскіх брыгад, 1 рэактыўная артылерыйская брыгада, 4 зенітных ракетных палка (ЗРК «Аса»), 2 рэактыўных артылерыйскіх палка (РСЗА 9К57 «Ураган»), 1 ракетная брыгада (ТРК 9К79 «Кропка-У»), 1 інжынерны полк, 1 полк РЭБ, 1 батальён РЭБ, 1 полк РХБЗ, 4 палкі сувязі. У склад тылавога забеспячэння ўваходзілі 3 рамонтна-аднаўленчых палка, 1 асобная рамонтная рота. Авіяцыя СВ складалася з 4 брыгад армейскай авіяцыі (верталёты Мі-24 і Мі-8). У рэзерве знаходзіліся 2 танкавыя, 2 механізаваныя, 2 артылерыйскія брыгады, 23 брыгады тэрытарыяльнай абароны.
Агульная колькасць Сухапутных войскаў па стане на пачатак 2022 года складала 125 600 чалавек асабовага складу, 858 танкаў, 1212 баявых машын пяхоты, 1122 артылерыйскія сістэмы (буксіруемых і самаходных гармат/гаўбіц) калібра 122 і 152 мм, 354 РСЗА калібра 122, 220 і 300 мм.
1004-ы асобны батальён аховы і абслугоўвання камандавання Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны (укр.: 1004-й окремий батальйон охорони та обслуговування Командування Сухопутних військ Збройних Сил України)
Па стане на 2011 год, пры прэзідэнцтве Віктара Янукавуча, украінскае войска, з-за недастатковага фінансавання, скарацілася ў некалькі разоў, адбыўся адток прафесійных кадраў і страта аўтарытэту ва ўкраінскім грамадстве. Тэхнічны стан, баявую вывучку і маральна-баявы дух ва ўкраінскай арміі эксперты ацэньвалі як недастатковыя для адэкватнага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы.
у 2011 годзе кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях нацбяспекі і абароны А. С. Грыцэнка паведаміў, што «У ВСУ сёння няма ніводнага баяздольнага батальёна, ні адной баяздольнай эскадрыллі, у войску цяпер 22 тыс. вакантных пасад, на якія ніхто не жадае ісці. Афіцэраў ніжняга і сярэдняга звяна бракуе».
на думку Анатоль Кінаха, члена камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях нацбяспекі і абароны, «Ваенныя задачы, пастаўленыя камандаваннем ВСУ на гэты [2011] год, не адпавядаюць рэальнаму стану рэчаў. У абаронным бюджэце 2011 года 90-92 % сродкаў прызначаны для забеспячэння бягучых патрэб арміі і толькі 6-8 % — для яе развіцця».
У сувязі з узброеным канфліктам на ўсходзе Украіны ў сакавіку 2014 года[4] начался ремонт и подготовка к эксплуатации техники и вооружения со складов длительного хранения[5][6]:
як паведаміў начальнік узбраення Узброеных Сіл Украіны, палкоўнік С. Карняйчук, для рамонту і аднаўлення тэхнікі былі сфармаваныя шэсць зводных рамонтна-эвакуацыйных груп. Ён таксама паведаміў, што ў Львоўскай вобласці ўжо асвоены капітальны рамонт рухавікоў і агрэгатаў аўтамабіляў КамАЗ і бронетранспарцёраў БТР-80[7]
да 13 чэрвеня 2014 года было адрамантавана звыш 30 адзінак артылерыйскага ўзбраення[8] і звыш 700 адзінак тэхнікі[9] (у тым ліку, адзін зенітна-ракетны комплекс С-300ПСС[10], адзін зенітна-ракетны комплекс «Бук-М1», не менш за тры бронетранспарцёры і звыш 50 аўтамашын на базе Урал-4320[11].
да 11 верасня 2014 года было адрамантавана 12 тысяч адзінак тэхнікі[12]
21 верасня 2014 года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што 20 % тэхнікі Узброеных Сіл Украіны, якая брала ўдзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны, было знішчана[13].
24 лютага 2022 Расійская Федэрацыя ўварвалася на тэрыторыю Украіны. У узброены канфлікт былі задзейнічаны сілы Узброеных Сіл Украіны.
24 мая 2022 генерал-маёр Мінабароны РФ Игорь Конашенков у сваім тэлеграм канале заявіў, што на тэрыторыі Украіны было знішчана да 5 тысяч адзінак бронетэхнікі і артылерыі.