Сумбат Хачатуравіч Арзуманян (17 лістапада 1917, Гюнейкалер, Мартунінскі раён, Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць — 17 чэрвеня 2003, Брэст) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Член КПСС з 1946 года. Скончыў Чарнавіцкі ўніверсітэт у 1959 годзе. З ліпеня 1941 года на фронце. У партызанах з верасня 1941 года, камандзір узвода, роты, у кастрычніку 1943 — сакавіку 1944 гадоў — партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна[1]. З 1945 года ў органах КДБ, з 1959 года на гаспадарчай рабоце ў Чарнаўцах і Брэсце. Аўтар успамінаў «Зямля палала» (1974)[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалямі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[2].
Зноскі
- ↑ а б в Арзуманян Сумбат Хачатурович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29. — 737 с..
- ↑ АРЗУМАНЯН С. Х.(недаступная спасылка) (руск.)