Пры прамысловай вытворчасці смятаны малако спачатку сепаруюць (дзеляць на вяршкі і абястлушчанае малако), затым атрыманыя вяршкі пастэрызуюць каб знішчыць шкодныя мікробы і сквашваюць — уносяць закваску з малочнакіслых мікраарганізмаў.
У Расіі, паводле ГОСТ Р 52092-2003[1], падобны па ўласцівасцях кісламалочны выраб са змяшчэннем соі не можа называцца смятанай і прадаецца пад перайначанымі назвамі — «Смятанка», «Смятаначка», «Смятанаўна» і да т.п.
Зноскі
↑«ГОСТ Р 52092-2003 Сметана. Технические условия», гэты ДАСТ прызнаецца таксама і ў Беларусі.