Севераанежск
Севераанежск на карце Расіі
|
|
Севераанежск (руск.: Североонежск) — пасёлак гарадскога тыпу ў Плясецкім муніцыпальным раёне Архангельскай вобласці Расіі. Размешчаны на левым беразе ракі Анегі, за 36 кіламетраў ад раённага цэнтра, пасёлка гарадскога тыпу Плясецк, за 55 км ад горада Мірнага. У раёне пасёлка вядзецца здабыча алюмініевых руд — баксітаў (Іксінскае радовішча) і базальту. Развіта лясная прамысловасць (нарыхтоўка і першасная апрацоўка лесу). У Севераанежску знаходзіцца станцыя Ікса — галоўная станцыя Заанежскай чыгункі.
Зноскі