Мязенскі раён (руск.: Мезе́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Мязенская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).
Адміністрацыйны цэнтр — горад Мязень, размешчаны на адлегласці 400 км на паўночны ўсход ад Архангельска.
Геаграфія
Раён размешчаны на поўначы Архангельскай вобласці, плошча яго тэрыторыі — 34,4 тыс. км² (самы вялікі па плошчы раён вобласці). Працягласць раёна з захаду на ўсход — 360 км, а з поўначы на поўдзень — 130 км.
Мяжуе на паўднёвым захадзе з Прыморскім раёнам, на поўдні з Пінежскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Лешуконскім раёнам, на паўночным усходзе з Ненецкай аўтаномнай акругай, на ўсходзе з Усць-Цылемскім раёнам Рэспублікі Комі. Мезенскі раён адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы.
Паўночная і паўночна-заходняя частка раёна размешчана на ўзбярэжжы Белага мора. У склад раёна таксама ўваходзіць востраў Маржавец Белага мора. Востраў Маржавец размешчаны за палярным кругам. Самая паўночны мацерыковы пункт раёна — мыс Воранаў, размешчаны паблізу Паўночнага палярнага круга.
Асноўныя рэкі — Мязень, Кулой (упадаюць у Мязенскую губу Белага мора).
Крыніцы