Вёска
Свяцк
Свяцк на карце Беларусі ±
|
|
Свяцк[1] (трансліт.: Sviack, руск.: Святск) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Насельніцтва 32 чал. (2010). Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Гродна.
Галоўная славутасць Свяцка — палацава-паркавы комплекс Валовічаў, адзін з найлепшых архітэктурных твораў стыляў барока і класіцызму на тэрыторыі сучаснай Беларусі[2].
Гісторыя
Упершыню Свяцк згадваецца ў XVI ст. як двор Гарадзенскага павета, які з 1521 знаходзіўся пад кіраваннем старосты гарадзенскага Ю. Радзівіла. У сярэдзіне XVI ст. існавала два паселішчы пад назвай Двор Свяцк — уладанні Ф. Валовіча і Веламоўскага адпаведна. Пад 1639 Свяцк згадваецца як асочніцкая вёска Пераломскага лясніцтва, тут было 10 валокаў зямлі і 19 радзінаў сялян-асочнікаў.
У 2-й палове XVIII ст. маршалак Ю. Валовіч выкупіў увесь маёнтак Свяцк (частку атрымаў у спадчыну), у 1779 яго сын Антоній пашырыў уладанне (набыў 2 суседнія фальваркі). У 1779 — пачатку XIX ст. тут збудавалі мураваны палац паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свяцк апынуўся ў Прусіі, з 1807 года — у Расійскай імперыі, у Аўгустоўскім павеце Царства Польскага, з 1837 года — у Аўгустоўскай, з 1867 года — у Сувалкаўскай губерні. У 2-й палове XIX ст. маёнткам валодаў Ю. Гурскі. Былое ўладанне роду Валовічаў распалася на 5 частак: Свяцк-Горны або Свяцк Гурскіх (фальварак, палац, сад, 4 вёскі), Свяцк Шаняўскіх, Свяцк-Шымкаўцы, Свяцк «Ясудаў» і Свяцк-Кулакоўшчына. У Свяцку-Горным у 1887—1914 гадах працаваў патачны завод, які вырабляў вінаградны цукар, бульбяную патаку, глюкозу.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свяцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валавічоўскай гміне Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год існавалі фальваркі Свяцк Гурскіх (8 дамоў) і Свяцк Вялікі (7 дамоў).
У 1939 годзе Свяцк увайшоў у БССР, у Гродзенскі раён. Станам на 2000 год у вёсцы было 32 двары.
Да 1 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рачыцкага сельсавета[4], пасля — у склад Навумавіцкага сельсавета.
- Палац на старых здымках
-
Агульны выгляд
-
Першы паверх
-
Заля
-
Інтэр'ер
Насельніцтва
Інфрастуктура
У Свяцку працуюць бібліятэка і пошта.
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|