У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Марчанка.
Святлана Міхайлаўна Ма́рчанка (15 мая 1942 г., вёска Папоўцы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэтэса, літаратуразнавец, крытык.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і служачага. Працавала на будоўлі, у рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму» (1958—1959). Адначасова вучылася ў сярэдняй школе рабочай моладзі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі была старшай піянерважатай у школе № 1 у Касцюковічах. Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут (1964). У 1964—1966 гадах — загадчык школьнага аддзела Касцюковіцкага райкама камсамола. Працавала ў рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва» (1966—1967), «Чырвоная змена» (1967—1968). У 1969—1972 гадах — кіраўнік гуртка «Юныя сябры паэзіі» Дома піянераў у Слуцку, педагог у дзіцячых садах № 10, 14 (1973—1978). Працавала ў часопісах «Вожык» (1978), «Работніца і сялянка» (1980—1983). З 1984 года — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя».
Творчасць
Дэбютавала вершамі ў «Магілёўскай праўдзе» (1960). З літаратурна-крытычнымі матэрыяламі выступае ў друку з 1965 года. Аўтар кнігі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985).
Зноскі
Літаратура