Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Голдава)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы в. Голдава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяУ паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1795 годзе з дрэва па фундацыі Ф.Важынскага (сын падскарбія Вялікага Княства Літоўскага А.Важынскага) на месцы заняпалага манастыра. Рэканструявана ў XIX ст.. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю царквы фарміруюць прамавугольны прытвор-званіца, працяглы прамавугольны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавой нізкай рызніцай. У сілуэце будынка пануе ўзведзены над прытворам чацвярык званіцы, шатровы дах якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам, які над апсідай пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Вертыкальна ашаляваныя сцены ў верхняй частцы прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, на галоўным фасадзе — шырокім лучковым праёмам увахода і лучковым акном хораў над ім. Інтэр’ерПрытвор, над якім створаны хоры, адкрываецца ў малітоўную залу 3 шырокімі дзвярнымі праёмамі ў магутных ліштвах. Апсіда адмежавана двух’яруснымі драўляным іканастасам, выкананым у XIX ст., расчлянёным вытанчанымі калонамі і пілястрамі карынфскага ордара, якія нясуць прафіляваны антаблемент, дэкарыраваны накладной пазалочанай арнаментальнай разьбой. Іканастас мае абразы XIX—XX стст. ЗваніцаПерад царквой пастаўлена драўляная двух’ярусная званіца адкрытай каркаснай чатырохслуповай канструкцыі. Верхні ярус-звон апяразаны разной балюстрадай і накрыты пакатым гонтавым шатром. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
Information related to Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Голдава) |