Драўляная царква пабудавана ў 1801 г. ў цэнтры вёскі на штучным насыпе на высокім бутавым фундаменце. У 1856 г. капітальна адрамантавана на сродкі ўладальніка маёнтка князя Радзівіла, рэканструявана ў пачатку 20 ст.
У інтэр'еры плоская столь і светлавы барабан апіраюцца на сцены з дапамогай скляпеністых ветразяў. Апсіда вылучана шырокім прасветам і невысокім 1-ярусным іканастасам на 7 абразоў.
↑ абЗбор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 215. — 284 с. — 8 000 экз.
Літаратура
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 215. — 284 с. — 8 000 экз.
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.