Аграгарадок
Святая Воля
Святая Воля на карце Беларусі ±
|
|
Свята́я Во́ля[1] (трансліт.: Sviataja Volia, руск.: Святая Воля) — аграгарадок у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Святавольскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы, за 169 км ад Брэста, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы.
Праз аграгарадок праходзіць аўтамабільная дарога Р6.
Гісторыя
Вядома з XVII стагоддзя як вёска ў Пінскім павеце. 23 лістапада 1724 года кароль Аўгуст II надаў ёй правы мястэчка. З 1793 года Святая Воля ў Пінскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе была цэнтрам воласці. У 1920—1939 гадах цэнтр гміны ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства Польшчы, з 1939 года — у складзе БССР. З 1944 года Святая Воля стала цэнтрам сельсавета ў Целяханскім раёне Пінскай вобласці. З 1954 года ў Брэсцкай вобласці: у 1959—1962 гадах у Івацэвіцкім раёне, у 1962—1965 — у Бярозаўскім раёне, з 1965 года — у Івацэвіцкім раёне. 4 верасня 1972 года да вёскі далучана вёска Малая Гаць[3].
Насельніцтва
- 1886 год — 448 жыхароў, 44 двары.
- 2001 год — 567 жыхароў, 270 двароў.
Інфраструктура
На тэрыторыі аграгарадка знаходзяцца: базавая школа, Дом культуры, шпіталь, філіял № 111 ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне сувязі, аптэка, крамы.
Гістарычныя і памятныя мясціны
Вядомыя асобы
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|