У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Палякоў.
Самсон Германавіч Палякоў |
Асабістыя звесткі |
Дата нараджэння |
19 мая 1937(1937-05-19) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
24 красавіка 2012(2012-04-24) (74 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Прафесійная дзейнасць |
Род дзейнасці |
пісьменнік, журналіст |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Самсон Германавіч Палякоў (19 мая 1937, Віцебск — 24 красавіка 2012[1], Іерусалім, Ізраіль) — беларускі савецкі пісьменнік.
Біяграфія
Скончыў у 1962 годзе аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
Працаваў журналістам, супрацоўнічаў з газетай «Знамя юности»[2], з 1992 года галоўны рэдактар на кінастудыі «Летапіс» на «Беларусьфільм».
На студыі «Летапіс» стваралася беларускае дакументальнае кіно, была разгорнутая шматгадовая праграма «Адраджэнне», былі зняты фільмы пра выдатных людзей Беларусі — Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Ларысу Геніюш, Усяслава Чарадзея і іншых — каля 150 фільмаў. Са студыяй супрацоўнічалі Міхаіл Ткачоў, Алесь Марачкін, Васіль Быкаў і многія іншыя.
Член Саюза кінематаграфістаў Беларускай ССР.
Пражываў у доме па вул. Славінскага, 9 у Мінску.
У пачатку 2000-х гадоў пераехаў у Ізраіль да дачкі. Памёр ад разрыву аорты ў ізраільскай клініцы, не дажыўшы менш за месяц да свайго 75-годдзя.
Фільмаграфія
Мультфільмы
Узнагароды
Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча (1995)[3]
Зноскі