Са́мній, састарэлае — Самніум (лац.: Samnium, грэч.Σαυνιτῶν, оскская: Safinim) — гістарычная вобласць старажытнай Італіі, населеная пераважна групай італійскіх плямёнаў самнітаў (гірпіны, пентрыі, карацэны).
Самній быў слабаразвітай вобласцю з гарыстым рэльефам і невялікай колькасцю ўрадлівых зямель. У сувязі з гэтым асновай эканомікі Самнія была жывёлагадоўля.