Сабанг — толькі адзін з двух буйных населеных пунктаў на востраве Вех. Аднак увесь востраў адносіцца да муніцыпалітэта Сабанг, таму на яго часта распаўсюджваецца назва адміністрацыйнага цэнтра. Плошча і насельніцтва ўсяго вострава таксама лічацца плошчай і насельніцтвам муніцыпалітэта.
Сабанг — самы заходні буйны портІнданезіі. Месціцца каля глыбакаводнага заліва. Галоўнай часткай горада лічыцца партовы раён. Недалёка ад Сабанга знаходзяцца выхады падводных фумаролаў.
Гісторыя
Сабанг быў заснаваны ў сярэднявеччы і доўгі час выкарыстоўваўся для транзітнага гандлю паміж Аравіяй і Кітаем. Назва паходзіць ад арабскага слова, якое значыць «вывяржэнне».
У XIX ст. быў пашыраны галандскімі каланіяльнымі ўладамі. Асабліва важнае значэнне набыў пасля адкрыцця Суэцкага канала.
У 1945 г. увайшоў у склад Інданезіі. Выкарыстоўваецца для транзіту паліва.