Акруга Біроэн (індан.: Kabupaten Bireuen) — акруга ў правінцыі Ачэх. Адміністрацыйны цэнтр — горад Біроэн.
Гісторыя
Акруга была выдзелены ў 2000 годзе з акругі Паўночны Ачэх. Да мая 2003 года на яе тэрыторыі дзейнічаў рэжым ваеннага становішча з-за дзеянняў руху Свабодны Ачэх. У 2004 годзе акруга стала ахвярай землятрусу ў Індыйскім акіяне.
Насельніцтва
Паводле перапісу 2008 года, на тэрыторыі акругі пражывала 372799 чалавек.\
Адміністрацыйны падзел
Акруга Бірёэн дзеліцца на наступныя раёны:
- Гандапура
- Джангка
- Джоніб
- Джомпа
- Джулі
- Кота Джуанг
- Макмур
- Пандрах
- Пёдада
- Пёсанган
- Пёсанган Селатан
- Пёсанган Сіблах Круэнг
- Пёлімбанг
- Самаланга
- Сімпанг Мамплам
- ↑ Aceh Provincial Government Administrative Region Code and Data 2015
- ↑ Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 201.
- ↑ Law of the Republic of Indonesia Number 48 of 1999 — 1999.