Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Рэзеда

Рэзеда
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Reseda Tourn. ex L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23440
NCBI  26963
EOL  61860
GRIN  g:10325
IPNI  33310-1

Рэзеда[2] (Reseda) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства рэзедовых.

Апісанне

Сцяблы прамастойныя або прыўзнятыя, густааблісцелыя. Лісце суцэльнае ці перыста-раздзельнае. Кветкі няправільныя, двухполыя, з падпесцікавым дыскам і адным прыкветнічкам, у канцавых пірамідальных або коласападобных гронках; чашачка 4—6-раздзельная; пялёсткі свабодныя, у адной колькасці з чашалісцікамі і чаргуюцца з імі, 2 верхнія — буйнейшыя за ніжнія. 3—11-раздзельныя, ніжнія — пераважна з адной доляй; тычынак 10—16. Плод — каробачка.

Арэал

Вядома каля 60 відаў (31 від[3]), пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. Распаўсюджана таксама ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе. На тэрыторыі Беларусі заносныя рэзеда жоўтая (Reseda lutea) і рэзеда жоўценькая (Reseda luteola), а таксама інтрадукаваная рэзеда духмяная (Reseda odorata).

Віды

Суквецці Reseda alba. Мальёрка, Іспанія.

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 31 від[3]:

Яшчэ больш 120 назваў відаў маюць нявызначаны статус.

Значэнне і выкарыстанне

Фарбавальпыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны; ёсць пустазелле. Добрыя меданосы.

Зноскі

  1. а б Звесткі пра род Reseda у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. а б Reseda (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (24 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 24 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

  • Резеда: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Kembali kehalaman sebelumnya