Ружа́нка (іншая назва — Муцьвіца[1]) — рака ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток Зэльвянкі (басейн Нёмана).
Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 237 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 ‰. Пачынаецца ва ўрочышчы Ялашоўка за 3,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Верчыцы, цячэ ў межах гарадскога пасёлка Ружаны, упадае ў Зальвянку на паўднёвым усходзе ад вёскі Заполле. Рэчышча на працягу 11,4 км перад вусцем каналізаванае. У малаводныя годы ў вытокавай частцы перасыхае. Прымае сцёк з невялікіх рэчак і каналаў.
Прытокі: Поплава (праваруч), Калода, Чарэшынка, Лабянка (леваруч).
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.