Рудзя́нка — рака ў Акцябрскім і Светлагорскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 29,7 км. Плошча вадазбору 205 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны аграгарадка Рассвет, упадае ў Бярэзіну за 3 км на ўсход ад вёскі Скалка. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Пясчанка (справа).
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Левыя прытокі | |
---|
Правыя прытокі | |
---|