Рассельгасбанк (руск.: Россельхозбанк) — дзяржаўны спецыялізаваны сельскагаспадарчы аграбанк, 100 % акцый ва ўласнасці Урада Расіі. Поўнае найменне Адкрытае акцыянернае таварыства «Расійскі Сельскагаспадарчы банк» (руск.: Открытое акционерное общество «Российский Сельскохозяйственный банк»). Штаб-кватэра ў Маскве.
Створаны ў выкананне распараджэння в. а. Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад 15 сакавіка 2000 года для падтрымкі і развіцця сельскай гаспадаркі і аградзейнасці ў Расіі. Таксама мае філіялы ў Беларусі, Таджыкістане, Казахстане, Узбекістане для падтрымкі сельскай гаспадаркі ў краінах СНД. Ліцэнзія ЦБ РФ № 3349 ад 13 чэрвеня 2000 года.
Дзмітрый Мікалаевіч Патрушаў — старшыня назіральнага савета Банка з чэрвеня 2018 года[1][2][3].
У 2020 годзе «Рассельгасбанк» запусціў экасістэму «Сваё. Фермерства»[4][5], якая прызначана для комплекснай цыфравізацыі невялікіх прадпрыемстваў, занятых у сферы АПК, а таксама дапамагае з рэалізацыяй фермерскай прадукцыі пры дапамозе маркетплейса «Сваё Роднае»[6][7]. На 2022 год экасістэма «Сваё» аб’ядноўвае звыш 30 бізнес-сэрвісаў і субплатформ[8].
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі