У Грамадзянскай вайне прымаў удзел на баку Белага руху, камандуючы Інародчаскай коннай дывізіяй (пазней — Туземны конны корпус, Азіяцкая конная дывізія) у войсках атамана Сямёнава ў Забайкалле. Генерал-маёр (кастрычнік 1918), генерал-лейтэнант (не раней 1920, рэальнасць узвядзення ў гэты чын сумнеўная). Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам Спецыяльнага Маньчжурскага атрада.
У 1920 Азіяцкая конная дывізія генерал-лейтэнанта Унгерна выступіла ў бок сталіцы Знешняй Манголіі Ургі (цяпер — Улан-Батар), заняты кітайскімі рэспубліканскімі войскамі. У руках у кітайцаў на становішчы заложніка знаходзіўся духоўны і свецкі кіраўнік Знешняй Манголіі — Богда-гэгэн. Унгерн накіраваў на яго выратаванне атрад спецыяльнага прызначэння, які і выкраў палоннага з горада, занятага дзесяцітысячным войскам праціўніка. Пасля гэтага быў ажыццёўлены штурм, які скончыўся вызваленнем Ургі ў лютым 1921.
Багдо-гэген прысвоіў Унгерну тытулы цын-вана (сіяцельнага князя) і хана (звычайна даступны толькі чынгізідам па крыві), са званнем «Адрадзіўшы дзяржаву вялікі батор, камандуючы». Пасля гэтага Унгерн засяродзіў у сваіх руках фактычна ўсю поўнасць улады ў Манголіі і праявіў сябе як жорсткі дэспатычны ўладар, пачаўшы сваё кіраванне з разні, накіраванай супраць кітайскага і яўрэйскага насельніцтва мангольскай сталіцы, а таксама асоб, западозраных у «левых» настроях. 21 мая1921 генерал-лейтэнант Унгерн выдаў загад № 15 «рускім атрадам на тэрыторыі Савецкай Сібіры», якім абвясціў аб пачатку паходу на савецкую тэрыторыю.
Нягледзячы на тое, што часцям Азіяцкай дывізіі ўдалося аблажыць Кяхту, а заходней — нават прадзерціся ўглыб Забайкалля, паход мая — чэрвеня 1921 скончыўся поўнай катастрофай. У жніўні 1921 Унгерн быў арыштаваны раней саюзным яму мангольскім атрадам і выдадзены бальшавікам.
15 верасня1921 на паказальным працэсе ў Нованікалаеўску быў прызнаны вінаватым у барацьбе супраць савецкай улады, жорскасцях, тэроры і супрацоўніцтве з Японіяй і прысуджаны да смяротнага пакарання. У той жа дзень расстраляны.
Унгерн фон Штэрнберг Раман Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 233.