Пётр Войкаў (13 жніўня 1888, Керч — 7 чэрвеня 1927, Варшава) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія
Прымаў удзел у расстрэле царскай сям’і і знішчэнні слядоў забойства — падпісаў дакумент пра выдачу вялікай колькасці сернай кіслаты для знішчэння забітых[1].
З 1924 года працаваў паўнамоцным прадстаўніком СССР у Польшчы. Забіты на вакзале ў Варшаве Барысам Кавердам, які да таго браў удзел у дзейнасці Часовай беларускай рады Арсеня Паўлюкевіча.
Помсцячы за забойства Войкава, бальшавікі расстралялі ў Маскве ў ноч з 9 на 10 чэрвеня 1927 года 20 прадстаўнікоў знаці былой Расійскай імперыі, якія на той час знаходзіліся ў турмах, а шмат хто быў арыштаваны ў сувязі з забойствам[2].
Войкаў быў з пашанаю пахаваны ў некропалі Крамлёўскага мура ў Маскве. Каверда быў асуджаны польскім судом да пажыццёвага зняволення, але 15 чэрвеня 1937 года быў амніставаны і вызвалены.
Зноскі
- ↑ Даведка пра дзейнасць Войкава Архівавана 27 мая 2012. ИРИ РАН
- ↑ Долгоруков П. Д. Великая разруха. Воспоминания основателя партии кадетов 1916—1926 / Глебовская Л. И.. — Масква: ЗАТ «Центрполиграф», 2007. — С. 341. — 367 с. — 3000 ас.