У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Цвірка.
Пятрас Цвірка (літ.: Petras Cvirka, 12 сакавіка 1909, вёска Клангей, Ковенскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 2 мая 1947, Вільнюс, Літоўская ССР) — літоўскі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся 12 сакавіка 1909 года ў в. Клангей Ковенскага павета Ковенскай губерні (цяпер — Літва) у сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Каўнаскім мастацкім вучылішчы (1926—1930). У 1940 годзе — дэпутат народнага сейма. Быў перакананым антыфашыстам.
Памёр 2 мая 1947 года ў Вільнюсе. Пахаваны ў Вільнюсе на могілках Роса.
Творчасць
Выступіў у 1924 годзе як паэт і навеліст. Аўтар сатырычнага рамана «Франк Крук» (т. 1-2, 1934); сацыяльнага рамана з жыцця літоўскага сялянства «Зямля — карміцелька» (1935). Цвірку належаць таксама зборнікі апавяданняў «Паўсядзённыя гісторыі» (1938), «Карані дуба» (1945), «Зерне братэрства» (1947) і інш.; апавяданні для дзяцей, казкі (зборнік «Казкі Нёманскага краю», апублікаваныя ў 1948), нарысы, гумарыстычныя апавяданні, памфлеты, артыкулы пра літаратуру.
Ушанаванне памяці
- У 1951 годзе ў Каўнасе быў адкрыты мемарыяльны музей Пятраса Цвіркі. У 1991 годзе ён быў пераўтвораны ў Музей дзіцячай літаратуры, цяпер у ім маецца мемарыяльны пакой Пятраса Цвіркі.
- У 1953 годзе быў адкрыты мемарыяльны музей у в. Клангей, які дзейнічаў як філіял Музея літаратуры Літоўскай ССР.
- У 1959 годзе выпушчана паштовая марка СССР, прысвечаная Пятрасу Цвірку.
- У 1959 годзе ў Вільнюсе разбіты сквер імя Пятраса Цвіркі з помнікам пісьменніку (скульптар Юозас Мікенас, архітэктары Уладзісловас Мікучаніс, Ігнас Лаўрушас). У 1992 годзе помнік быў уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літоўскай Рэспублікі (код 7286); у 2021 годзе пазбаўлены статусу ахоўванага дзяржавай аб’екта культурнай спадчыны ў адпаведнасці з загадам Міністра культуры, па якім не ахоўваюцца выявы кіраўнікоў і членаў камуністычнай партыі СССР ды іншых асоб, адказных за рэпрэсіі супраць жыхароў Літвы. 19 лістапада 2021 года помнік быў дэмантаваны[2].
- Была заснавана Літаратурная прэмія імя Пятраса Цвіркі.
Зноскі
Літаратура
- В. Галинис. Выдающийся советский литовский писатель Петрас Цвирка. Москва, 1961.
- История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 591—611.
- Atsiminimai apie Petrą Cvirką. Vilnius, 1969.
- D. Judelevičius. Petras Cvirka satyrikas. Vilnius, 1958.
- Lietuvių rašytojai. Bibliografinis žodynas: A—J. Vilnius: Vaga, 1979. С. 237—353.
- Тетерина Е. Н. О пасторальности в творчестве Пятраса Цвирки // Literatura. Vilniaus: Vilniaus Universitetas, 2015. № 56/57. С. 42—51.
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|