Польская мова ў Беларусі з'яўляецца адной з моў меншасцяў[крыніца?].
Распаўсюджванне
Польская мова найбольшае распаўсюджванне атрымала ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, а таксама на захадзе Мінскай, гэта значыць на тых тэрыторыях, якія з 1921 да 1939 года ўваходзілі ў склад Польшчы і знаходзяцца бліжэй да сучаснай беларуска-польскай дзяржаўнай мяжы. Хоць польская мова і не з'яўляецца афіцыйнай, але выкарыстоўваецца ў СМІ, таксама адкрыты школы на польскай мове. Пасля здабыцця незалежнасці Беларусі роля польскай мовы значна ўзрасла, многія жыхары захаду рэспублікі ў той ці іншай ступені ёю валодаюць.
Грамадскія арганізацыі
Польскую мову прапагандуе «Саюз палякаў на Беларусі», які з боку беларускіх уладаў не прызнаецца[1]. «Польска мацеж школьна» займаецца адкуацыйна-культурнай дзейнасцю, выдае часопис «Słowo Ojczyste» (Роднае слова).
Адукацыя
У ГрДУ ім. Я. Купалы працуе кафедра польскай філалогіі.
У Рэспубліцы Беларусь працуюць дзве польскамоўныя школы — у Гродне і Ваўкавыску.[2] У гэтых школах усе прадметы вядуцца на польскай мове. У некаторых іншых школах ёсць бясплатныя факультатыўныя заняткі па вывучэнні польскай мовы, але з 2015/16 навучальнага года частка іх зачынілася[3], у сувязі з гэтым Саюз палякаў на Беларусі распачаў інфармацыйную акцыю «Uczmy się polskiego!».[4]
«Польска мацеж школьна» арганізавала ў Гродне грамадскі ліцэй імя Э. Ажэшкі, дзе праводзяцца заняткі па польскай мове для моладзі і дарослых.
Зноскі
Літаратура
- Польская мова і літаратура ў сярэдняй і вышэйшай школе ў Беларусі. — Навуковае выданне. — Гродна: Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»., 2007. 20;— 244— ISBN 978-985-515-105-1.
Спасылкі