Канфлікт лічыцца адным з самых працяглых у Афрыцы[16].
Ход падзей
1980-я і 1990-я
У студзені 1986 года ва Угандзе быў зрынуты ўрад з ліку прадстаўнікоў народа ачолі. Да ўлады прыйшоў Ёверы Мусевені. Пры новым урадзе ачолі саступілі свой уплыў на нацыянальную армію. Яны таксама пачалі асцярагацца рэпрэсій з боку рэжыма Мусевені[17].
На гэтым фоне ў жніўні таго ж года ачолі паўсталі, жадаючы аднавіць сваю ўладу. Хваляванні ахапілі галоўным чынам Паўночную Уганду.
Са студзеня 1987 года ачолі пачалі аб’яднацца вакол асобы Джозефа Коні і яго арганізацыі «Гасподняя армія супраціўлення» (ГАС). Мужчына заявіў, што з’яўляецца духоўным медыумам. З цягам часу прыхільнікі Коні разгарнулі партызанскую вайну. Да 1991 года баевікі пераважна здзяйснялі набегі на насельніцтва ў пошуках пражытка і харчоў. Былі праведзены і некаторыя буйныя аперацыі, якія выявілі, што ўгандыйскія ўлады страцілі кантроль над сітуацыяй у паўночных правінцыях[18].
У сакавіку 1991 года ўрадавыя сілы пачалі першую буйную антыпаўстанцкую кампанію — аперацыю «Поўнач». Улады сваіх мэтаў не дасягнулі. Аднак пасля была праведзена першая вочная сустрэча паміж прадстаўнікамі ГАС і ўрадам. Баевікі запатрабавалі ўсеагульную амністыю для сваіх асуджаных байцоў[18]. Другая сустрэча адбылася 10 студзеня 1994 года. Да пачатку лютага тон перамоваў станавіўся ўсё больш рэзкім, і пасля 2 лютага Коні перапыніў перамовы[18].
Праз два тыдні пасля завяршэння перамоў паступіла паведамленне аб тым, што партызаны ГАС стварылі базы на тэрыторыі Судана (з дазволу ўрада Амара Башыра). Замежная дапамога стала адказам на падтрымку Угандай паўднёвасуданскіх сепаратыстаў.
Тым часам урад у рамках барацьбы з паўстанцамі і абароны ад іх нападаў мірнага насельніцтва прыняў на ўзбраенне тактыку выпаленай зямлі, загадаўшы ўсім ачолі пакінуць свае дамы на працягу 48 гадзін і пераехаць у «абароненыя вёскі». Такое рашэнне не апраўдалася: ачолі яшчэ больш сталі незадаволены рэжымам, а атакі на цывільнае насельніцтва працягнуліся.
2000-я і 2010-я
Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года ў ЗША сітуацыя ў «гарачай кропцы» палепшылася. Адносіны паміж Суданам і Угандай рэзка змяніліся, знізілася напружанасць на мяжы. Колькасць перамешчаных асоб скарацілася прыкладна да паўмільёна, так як людзі пачалі вяртацца ў свае дамы.
У сакавіку 2002 года Народныя сілы абароны Уганды з адабрэння Амара Башыра пачалі на поўдні Судана аперацыю «Жалезны кулак» супраць ГАС. Баевікі вымушана пакінулі свае базы. Пасля буйнога паражэння яны сталі дзейнічаць з нябачанай дагэтуль жорсткасцю. З сярэдзіны 2004 года, дзякуючы паспяховым аперацыям угандыйскіх вайскоўцаў, актыўнасць паўстанцаў прыкметна знізілася. У сярэдзіне верасня 2005 года група баевікоў ГАС на чале з Вінцэнтам Оці ўварвалася ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга (ДРК). Прэзідэнт Мусевені заявіў, што калі кангалезскія ўлады не раззброяць АСГ, армія Уганды перасячэ дзяржграніцу ўслед за байцамі арганізацыі. Гэтая заява выклікала дыпламатычны скандал.
Пачынаючы з 14 ліпеня 2006 года[19] ў Джубе быў праведзены шэраг сустрэч паміж урадам Уганды і ГАС[20]. У верасні бакі ўсталявалі рэжым спынення агню. У маі 2007 года перамоўны працэс аднавіўся[21].
У чэрвені 2008 года стала вядома, што Гасподняя армія супраціўлення закупіла новае ўзбраенне і набірае рэкрутаў. Прыкладна ў той жа час Уганда, Паўднёвы Судан і ДРК узгаднілі план сумесных дзеянняў па барацьбе з партызанамі[22].
За 2009 год паўстанцы правялі некалькіх нападаў у Паўднёвым Судане, ДРК і ЦАР[23]. Паводле даных ААН, на працягу першага квартала 2014 года ў ЦАР і ДРК адбылося не менш за 65 атак ГАС, у выніку якіх было выкрадзена 93 чалавекі, двое забітыя[24].
Замежнае ўмяшанне
У 2011 года ЗША накіравалі войскі для дапамогі краінам у барацьбе з паўстанцамі[25][26]. Амерыканская ваенная аперацыя атрымала найменне «Назіральны компас».
23 сакавіка 2012 года Афрыканскі саюз абвясціў пра свой намер адправіць міжнародную брыгаду колькасцю 5000 вайскоўцаў, каб прыняць удзел у барацьбе з баевікамі. Аперацыю ўзначаліла Уганда, пры падтрымцы ЗША. Міжнародная брыгада размясціла свой штаб у горадзе Ямбіё ў Паўднёвым Судане, недалёка ад мяжы з ДРК[5].
Паводле ацэнак Урада ЗША на 2008 год, у выніку ваенных дзеянняў загінула да 12 000 чалавек; значна больш людзей памерла ад хвароб і недаядання. Амаль два мільёны мірных жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы[28].
Некаторыя з дзяцей-салдат беглі ад баевікоў, але затым іх прымушалі служыць ва ўгандыйскай урадавай арміі[29].
Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, з 1987 года па сярэдзіну нулявых Гасподняя армія супраціўлення выкрала каля 25 000 дзяцей (пераважна ачолі). Некалькі пазнейшых даследаванняў паказалі, што фактычны паказчык быў значна вышэй[30]. Па некаторых ацэнках, станам на красавік 2006 года, партызаны выкралі ад 24 000 да 38 000 дзяцей і ад 28 000 да 37 000 дарослых[31][32].