Прасочваецца ў крышталічным фундаменце, верхнепратэразойскіх, палеазойскіх і месцамі мезазойскіх адкладах, да верхнемелавых уключна. Паводле кінематычнай прыроды разрывы ў разломнай зоне скідавага, месцамі скідава-зрухавага тыпу. Зрухавыя ссоўванні парод адбываюцца па разрывах паўночна-ўсходняга, радзей паўночна-заходняга напрамку. Плоскасці скідвальнікаў субшыротных разрываў падаюць на поўдзень пераважна пад вугламі 60—70°. Максімальная сумарная вертыкальная амплітуда ссоўвання па іх паверхні фундамента 4100 м.
Узнік Паўночна-Прыпяцкі разлом, мяркуюць, у дапознапратэразойскі час. На платформавым зтапе яго актывізацыя ўзнавілася ў канцы сярэдняга дэвону і з перапынкамі працягвалася да антрапагену ўключна. Максімальная актывізацыя была ў час намнажэння фаменскіх верхнесалявых і надсалявых адкладаў. Па глыбіні пранікнення разлом, мяркуюць, належыць да катэгорыі глыбінных.