Паўль Когерман

Паўль Когерман
эст.: Paul Nikolai Kogerman
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 5 снежня 1891(1891-12-05)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1951(1951-07-27)[1] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўль Когерман (англ.: Paul Kogerman; 5 снежня 1891, Талін — 27 ліпеня 1951, Талін) — эстонскі хімік і заснавальнік сучасных даследаванняў гаручага сланца.

Біяграфія

З 1921 па 1936 год працаваў у Тартускім універсітэце. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі, прысвечанай тэрмічнаму распаду гаручых сланцаў, у 1922 годзе, ён стаў дацэнтам арганічнай хіміі. У 1925 годзе разам з Міхаэлем Вітліхам заснаваў лабараторыю па вывучэнні гаручых сланцаў, у тым жа годзе стаў прафесарам. У 1926 і 1933 гадах Когерман — запрошаны лектар у Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха, а ў 1927—1928 гадах — у Гарвардзе. У 1934 годзе ў Цюрыху праходзіць абарона яго доктарскай дысертацыі на тэму рэакцый аб’яднання і палімерызацыі дыенаў з ізаляванай падвойнай сувяззю.

З 1936 па 1941 год Кагерман — прафесар арганічнай хіміі ў Талінскім тэхнічным універсітэце, а з 1936 па 1939 — яго рэктар.

У 1938 годзе стаў адным з першых 12 акадэмікаў, прызначаных у новаствораную Акадэмію навук Эстоніі, а ў 1946 — пераабраны пасля таго, як акадэмія стала Акадэміяй навук Эстонскай ССР, Когерман быў старшынёй Эстонскага таварыства прыродазнаўцаў у 1929—1936 гадах.

У 1938—1939 Когерман быў ex officio членам Нацыянальнай Рады. З кастрычніка 1939 г. і да савецкай акупацыі Эстоніі 21 чэрвеня 1940 г. займаў пасаду Міністра народнай адукацыі.

У 1941 годзе Кагерман са сваёй сям’ёй быў дэпартаваны ў лагер для зняволеных у Свярдлоўскай вобласці, у 1945 — датэрмінова вызвалены і вярнуўся ў Эстонію. З 1945 па 1951 год займаў пасаду намесніка кафедры арганічнай хіміі ў Талінскім тэхнічным універсітэце. З 1947 па 1950 г. таксама знаходзіўся на пасадзе дырэктара Хімічнага інстытута Акадэміі навук.

Крыніцы

  1. а б Paul Nikolai Kogerman // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #130611085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #130611085 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.