Аграгарадок
Падароск
Падароск на карце Беларусі ±
|
|
Падаро́ск[1] (трансліт.: Padarosk, руск.: Подороск) — аграгарадок у Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета. Насельніцтва 717 чал. (2004).
Геаграфія
Знаходзіцца за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Ваўкавыска, за 97 км ад Гродна[2]. Праз Падароск працякае рака Зэльвянка.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Падароск датуецца 1522 годам, калі ў пераліку касцёлаў Віленскай дыяцэзіі згадваецца тутэйшы касцёл. У 1660 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў мястэчку Магдэбургскае права[3]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Клочкаў, Дольскіх, Сцыпіёнаў дэль Кампа, Грыбоўскіх, Чачотаў. У 1776 годзе тут збудавалі касцёл, у 1780 — грэка-каталіцкую царкву.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Падароск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. У 1854 годзе маёнтак набыў сын вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца, Раман. У 1854—1856 гг. ён перабудаваў тутэйшы сядзібны дом у стылі позняга класіцызму. Пры сядзібе існаваў спіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся фундамент) і інш. Станам на 1914 год у сяле было 78 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падароск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Падароск увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1 студзеня 2004 г. тут было 294 двары.
- Даўнія выявы мястэчка
-
Царква
-
Палац
-
Палац, брама
-
Палац, інтэр'ер
Насельніцтва
Інфраструктура
У Падароску працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|