Чачоты (польск.: Czeczotowie, Czeczottowie, руск.: Чечоты) — беларускі[1] шляхецкі род гербу «Астоя». Паходзіць са Смаленскага ваяводства. Унесены ў 1 і 6 часткі Радаводных кніг Кіеўскай, Мінскай і Гродзенскай губерній (зацверджаны Літоўскім шляхецкім дэпутацкім сходам у 1798 годзе, Мінскім губернскім — у 1802, 1853 і 1892 гадах, Гродзенскім — у 1817 годзе). Зацвярджаўся таксама Сенатам у 1832, 1855 і 1892 гадах.
Радавод
Васіль Данілевіч Чачот, згадваецца ў 1545
- Дзмітрый
- Канстанцін, згадваецца ў 1591
- Павел
- Якуб, згадваецца ў 1616, ж. — Ганна Яновіч
- Міхал, згадваецца ў 1680, ж. — Лявонава Ваўчэцкая
- Піпін, згадваецца ў 1736, ж. — Алена Аколава
- Міхал
- Вінцэнт, згадваееца ў 1777
- Юліян (1799—?)
- Карл Ануфры (1815—?)
- Мацей (1817—?)
- Людвіг
- Ваўжынец
- Ян, згадваецца ў 1760
- Юзаф
- Тадэвуш, згадваецца ў 1773, ж. — Клара Гаціская
- Ян Антоні (1796—1847)
- Павел Пётр (1808—?)
- Мацей
- Юзаф
- Казімір
- Юрый
- Стэфан, ж. — Тэкля
- Іван
- Хведар
Найбольш вядомыя
Зноскі
- ↑ Зміцер Яцкевіч. Радавод Яна Чачота // Беларусіка-Albaruthenica; Кніга 10. — Мн.: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны, 1998. С. 6
Літаратура