У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ганчароў.
Павел Палікарпавіч Ганчароў (1900, в. Цяцерына Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці — 6 верасня 1970) — патафізіёлаг, прафесар медыцынскіх навук, генерал-палкоўнік медыцынскай службы, начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава (руск.) (бел. (1953—1968)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1900 годзе. У 1919 г. уступіў у рады Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у савецка-польскай вайне 1920 года, разгроме войск Булак-Балаховіча каля г. Мазыр[1].
Пасля тэрміновай службы закончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію (руск.) (бел.. Працаваў урачом палка, праз год стаў ад’ютантам кафедры паталагічнай анатоміі і паталагічнай фізіялогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі.
З 1934 года выкладчык, начальнік кафедры, намеснік начальніка акадэміі па навуковай і навучальнай рабоце Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1]. У 1941 годзе начальнік кафедры Куйбышаўскай Ваенна-медыцынскай акадэміі (руск.) (бел.. Доктар медыцынскіх навук з 1942 года, генерал-палкоўнік медыцынскай службы з 1943 года, прафесар з 1947 года. З 1953 па 1968 гады — начальнік Ваенна-медыцынскай акадэміі імя Кірава[1].
Навуковая дзейнасць
У пачатку 30-х гадоў сумесна з І. Р. Пятровым ён вывучаў ва ўмовах палётаў на баявых машынах уплыў разрэджанай атмасферы на жывёл з раненнямі чэрапа, грудзей, жывата, а таксама стратай крыві (руск.) (бел.. Правераныя ў лабараторных умовах, гэтыя работы паслужылі падставай да ўстанаўлення паказанняў і проціпаказанняў для эвакуацыі авіятранспартам (англ.) (бел. параненых.
Прапанаваў і ўпершыню выкарыстаў пры вывучэнні тампанады сэрца (руск.) (бел. новы метад рэгістрацыі яго работы.
Унёс значны ўклад у рашэнне шэрагу навуковых праблем. Многія яго работы маюць не толькі тэарэтычнае, а і практычнае значэнне. П. П. Ганчароў вёў даследаванні, звязаныя з цячэннем працэсаў пасля ранення, займаўся праблемамі ўплыву на арганізм аператыўных умяшанняў (руск.) (бел. на лёгкіх і плеўры, пытаннямі прафесіянальнай паталогіі, прымаў удзел у работах па вывучэнню электратраўм (руск.) (бел., высвятляў механізмы іх дзеяння на арганізм.
Арганізаваў дзейнасць медыка-біялагічнай лабараторыі па вывучэнню радыяцыйных паражэнняў, займаўся даследаваннямі па радыяцыйных паражэннях, агульнай паталогіі, прамянёвай хваробе, лячэбна-прафілактычных мерапрыемствах пры ёй. Аўтар навуковых прац па медыцыне, буйны ваенны патолаг. Ініцыятар стварэння і галоўны рэдактар працы «Развіццё навукі ў Ваенна-медыцынскай акадэміі за 50 гадоў Савецкай улады». Прадстаўляў савецкую медыцынскую навуку на міжнародных канферэнцыях.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі: Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.
Зноскі
- ↑ а б в г Гончаров Павел Поликарпович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 158. — 737 с.
Літаратура
- Ганчароў Павел Палікарпавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 341—342. — 608 с.: іл., карты.
- Ганчароў Павел Палікарпавіч // Памяць: Гіст.-дак. хроніка Круглянскага р-на. — Мн., 1996. — С. 502.
- Дарашэнка Н. Застаецца назаўсёды // Сельскае жыццё. — 1991. — 23 кастрычніка.