Выхаванец барысаўскай ДЮСШ-2, з 2018 года пачаў выступаць за дубль мясцовага БАТЭ, дзе хутка замавацаўся ў складзе. У асноўнай камандзе барысаўчан дэбютаваў 11 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць за дубль.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду «Гарадзеі»[3]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 ліпеня 2020 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:4), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым звычайна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў за дубль.
У пачатку 2021 года, вярнуўшыся з арэнды, рыхтаваўся да новага сезона ў складзе БАТЭ, а ў сакавіку быў арандаваны «Гомелем»[4], аднак не полі з’яўляўся рэдка. У ліпені 2021 года быў пераведзены ў дзяржынскі «Арсенал»[5], дзе трывала з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў БАТЭ[6].
У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у «Слуцку», а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[7]. Замацаваўся ў аснове сталічнай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2023 года арэнда ў «Энергетыку-БДУ» была падоўжана на сезон 2023[8].
У снежні 2023 года пасля вяртання з арэнды падпісаў новы двухгадовы кантракт з БАТЭ[9].
1 чэрвеня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0) і быў заменены ў другім тайме.