Нокія[3] (фінск.: Nokia) — горад у паўднёва-заходняй Фінляндыі, непадалёк ад Тамперэ. Насельніцтва — 29,8 тыс. жыхароў (2007). У горадзе дзейнічае шынны завод Nokian Tyres кампаніі Nokian, а таксама функцыянуе галаўное прадпрыемства Nanso Group Oy — адной з найбуйнейшых фінскіх тэкстыльных кампаній. Праз горад праходзіць лінія чыгункі Поры — Тамперэ.