Упершыню Лахты згадваецца ў дакументах 1445 года, як вёска воласціХолала. Размяшчалася на гандлёвым шляху таго часу — Верхняй выбаргскай дарозе (фінск.: Ylinen Viipurintie)[3], якая злучала Хяменліну і Выбарг. У пазямельнай кнізе Хямэ ад 1558 года згадваецца, што ў вёсцы Лахты 24 хаты.
Статус горада Лахты атрымаў у 1905 годзе, калі ў горадзе было меней за тры тысячы жыхароў.
Геаграфія
Насельніцтва
Горад знаходзіцца на восьмым месцы па колькасці насельніцтва ў Фінляндыі.[4]
Рост насельніцтва Лахты, 1906—2008
Год
Насельніцтва
Год
Насельніцтва
1906
2779
1965
79 829|
1910
5996
1970
88 393
1915
4974
1975
94 862
1920
5212
1980
94 767
1925
8315
1985
94 447
1930
10 083
1990
93 151
1935
21 167
1995
95 119
1940
24 757
2000
96 921
1945
33 725
2005
98 349
1950
43 571
2006
98 413
1955
48 112
2007
99 236
1960
65 210
2008
100 095
Прамысловасць і эканоміка
Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, абутковая, шкляная, харчовая. Акрамя таго, у горадзе Лахты знаходзіцца завод зварачнага абсталявання, якое выпускаецца пад сусветна вядомай маркай Kemppi. Дзейнічае завод канцэрна Pilkington.[5]
Культура
У Лахты штогод праходзяць міжнародныя фестывалі арганнай і джазавай музыкі, выстаўкі плакатаў, семінары паэтаў і пісьменнікаў. У ліпені ўжо на працягу некалькіх гадоў праходзіць гарадскі фестываль «Ночы Лахты» (Lahden Yöt).
З 2003 года ў горадзе праходзіць фестываль хіп-хоп- і рэгі- музыкі Summer Up, які збірае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў.[6]
Шырока вядомы, у тым ліку і за мяжой, гарадскі аркестр «Сімфонія Лахты» пад кіраўніцтвам дырыжора Осма Вянскя.
Sibeliustalo
У Лахты размешчаны самая буйная ў Паўночнай Еўропе канцэртная зала і кангрэс-хол
з дрэва — Зала Сібеліуса (фінск.: Sibeliustalo, арх. Райма Расанен). Там рэгулярна іграе гарадскі сімфанічны аркестр Лахты (фінск.: Sinfonia Lahti). У кастрычніку 2006 года там прайшоў нефармальны саміт Расія-ЕС[7].
Музеі
Гарадскі гістарычны музей (фінск.: Lahden historiallinen museo).
Мастацкі музей Лахты (фінск.: Lahden taidemuseo). Сумесна з ім працуе Музей плаката (фінск.: Julistemuseo), дзе раз у два гады праходзіць Міжнароднае біенале плаката.
Музей радыё і тэлебачання (фінск.: Radio- ja tv-museo).
Музеі ваеннай музыкі і ваеннай медыцыны.
Спорт
Лахты вядомы ў міжнародным маштабе сваім чэмпіянатам свету па лыжным спорце «Салпаўселян кісат» (фінск.: Salpausselan kisat, англ.: Lahti Ski Games), які праводзіцца пачынаючы з 1923 года, а з 1926 стаў міжнародным. Спаборніцтвы праводзяцца напачатку сакавіка[8].
Спартыўны цэнтр размешчаны недалёка ад цэнтра горада. Тут пабудаваны стадыёны, басейны і комплекс Трампліны Салпаўселькі (фінск.: Salpausselän hyppyrimäet) з трох лыжных трамплінаў, які стаў, пасля шматлікіх міжнародных спаборніцтваў, сімвалам горада. У Лахты неаднаразова праходзілі міжнародныя чэмпіянаты па біятлону і лыжнаму спорту.
Чыгуначная лінія-выпрастанне (фінск.: oikorata) Лахты—Керава працягласцю 75 км была адкрыта 1 верасня2006 года (рух пачаўся з 3 верасня).[15] Гэта сучасная двухшляховая лінія з трыма станцыямі.
У горадзе знаходзіцца радыёстанцыя Voima, якая вяшчае на ўсю правінцыю Пяят-Хямэ.
(Пяят-Хямэ — 98,6 МГц, Кюменлаакса — 91,0 МГц, Заходняе Хямэ (Іта-Хямэ) — 94,9 МГц)[16]