1967: Suomen Gummitehdas Oy, кампанія Nokia Aktiebolag і Suomen Kaapelitehdas Oy (бел.: ААТ «Фінскае кабельнае прадпрыемства») былі аб’яднаныя ў адзіную карпарацыю Nokia.
1988: Рэструктурызацыя карпарацыі Nokia. Утварэнне Nokian Tyres Limited.
2005: Пачаў вытворчасць другі завод кампаніі ва Усевалажску, Расія.
Дзейнасць
Канцэрн вырабляе зімовыя і летнія шыны для легкавых аўтамабіляў і гарадскіх пазадарожнікаў, камерцыйнага і грузавога транспарту, а таксама індустрыяльнай тэхнікі. Вытворчасць ажыццяўляецца на двух заводах канцэрну ў горадзе Нокіа (Фінляндыя) і ў горадзе Усевалажск (Расія, Ленінградская вобласць). Кантрактная вытворчасць наладжана ў Інданезіі, Кітаі, Славакіі, Індыі, Іспаніі і ЗША.