Некрама́нтыя (ад грэч.νεκρός «мёртвы» і грэч.μαντεία «варажба») — магічная практыка, якая залучае памерлых. У шырокім сэнсе некрамантыяй называюць адмоўную (чорную) магію.
Старажытныя грэкі верылі ў тое, што душы памерлых валодалі здольнасцю прадбачыць будучыню. У пячорыАіда на поўдні Лаконіі, у Кумах, Гераклеі, Герміёне і на рацэ Ахеран у Эпіры дзейнічалі свяцілішчы, дзе, як лічылася, вернікі маглі ўступіць у кантакт з нябожчыкамі. Найбольш вядомым быў храм Некрамантэён («аракул памерлых») на Ахеране. Пілігрымы, што з’яўляліся сюды, на працягу вызначанага часу знаходзіліся ў цемры, харчаваліся ежай памерлых — бабамі, свінінай, ячменнымхлебам і вустрыцамі, абмываліся і маліліся. Потым у суправаджэнні жраца яны праходзілі праз некалькі калідораў і жалезную браму, якія сімвалізавалі ўваход у свет нябожчыкаў, прыносілі ў ахвяру авечку і спыняліся ў цэнтральнай зале, дзе жрэц спяваў малітвы і выклікаў мёртвыя душы. У 1958 г. падчас археалагічных раскопак Некрамантэёна ў цэнтральнай зале, пабудаванай у IV ст. да н.э., былі выяўлены рэшткі пад’ёмнага крана, што мог рухацца з суседняга пакоя[1]. Даследчыкі палічылі, што з яго дапамогай жрацы ўводзілі ў зман наведвальнікаў. Пасля наведвання храма пілігрымы праходзілі трохдзённы абрад ачышчэння і абавязваліся маўчаць пра тое, што пачулі і ўбачылі, пад пагрозай смерці.
Не зьвяртайцеся да закліначоў мёртвых, і да чарадзеяў не хадзеце, і не даводзьце сябе да апаганьваньня імі.
Калі ты ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе Гасподзь, Бог твой, тады не навучыся рабіць брыдоты, якія рабілі народы гэтыя: не павінен быць у цябе той, хто праводзіць сына свайго альбо дачку сваю праз агонь, ні вяшчун, ні варажбіт, ні чарнакніжнік, ні чарадзей, ні змусьнік, які заклінае духаў, ні чараўнік, які апытвае нябожчыкаў
З іўдаізму забарона на некрамантыю і іншыя магічныя дзеянні распаўсюдзілася на хрысціянскіх вернікаў. Раннія хрысціянскія аўтары ўзгадвалі звычаі звароту да нябожчыкаў толькі як прыкмету прыхільнікаў паганства.
Сярэднявечча і Рэнесанс
Да XIII ст. большасць хрысціянскіхтэолагаў разглядала магію як народныя забабоны. Паміж 1252 г. і 1284 г. пры двары Альфонса X быў складзены «Picatrix», лацінамоўны твор, выкладзены на аснове арабскіх кніг «Мэта мудрых» (араб.غاية الحكيم), прысвечаных варажбе. Ён стаў пачаткам адраджэння цікавасці да магіі і некрамантыі. Апошняя набыла больш шырокае тлумачэнне і прыраўновалася да чорнай магіі, часцяком называлася «ніграмантыя» (ад лац.: niger «чорны»)[5]. У Заходняй Еўропе працы па некрамантыі распаўсюджваліся нягледзячы на забарону з боку Касцёла.
Дзеянні некрамантаў складаліся першым чынам з ахвярапрынашэнняў крыві жывёл, малака ці мёда, што распырскваліся ў паветры, попелу, солі і мукі ў збанах, замоў і дзеянняў для прыцягнення духаў. Формулы для замоваў мелі тую ж структуру, што і царкоўныя экзарцызмы. Але іх мэта была супрацьлеглая — не выгнанне, а выклік і падпарадкаванне дэманаў. Некраманты ўжывалі свае веды астралогіі для разліку прыдатнага часу для выклікаў. Захаваныя кіраўніцтвы да рытуалаў не ўтрымоўвалі дамовы з д’яблам або насмешкі з хрысціянства. Варажбіты нават маглі звяртацца да Ісуса Хрыста, Святога Духа, Багародзіцы, святых анёлаў. Пісьмовыя сведчанні і абвінавачванні паказваюць на святароў як асноўную сацыяльную групу, схільную да некрамантыі[6].
У эпоху Асветніцтва некрамантыя часцей разглядалася як фікцыя і нават супрацьпастаўлялася рацыяналізму. «Кішэнны філософскі слоўнік» Вальтэра высмейваў байкі аб жывых мерцвяках[11]. У перыяд рамантызму некрамантыя з аднаго боку лічылася культурнай з'явай, што патрабавала вывучэння, з іншага боку апявалася ў літаратурнай творчасці як выклік сацыяльнай рэчаіснасці. У знакамітых творах «Фаўст» Ёгана Вольфганга фон Гётэ і «Франкенштэйн, альбо сучасны Праметэй» Мэры Шэлі некраманты выглядалі як рацыянальныя даследчыкі. Так, Ё. В. фон Гётэ тлумачыў дзеянні Фаўста наступным чынам[12]: