Навару́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Руда.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў складзе Гродзенскага раёна. 29 верасня 1972 года ў склад сельсавета з Азёрскага сельсавета перададзены вёскі Дубінка, Маркішы і Саламянка[1]. 10 снежня 1973 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[2].
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 снежня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Наварудскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
|
---|
Парэцкі раён існаваў у 1940 годзе | |
|
|
|
---|
Скідзельскі раён існаваў у 1940―1962 гадах | |
|
|
|
---|
Гродзенскі раён існуе з 1940 года | |
|
|