Мікола Грышан |
---|
|
Род дзейнасці |
паэт |
Дата нараджэння |
12 лютага 1933(1933-02-12) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
22 верасня 2017(2017-09-22) (84 гады) |
Месца смерці |
|
Альма-матар |
|
Партыя |
|
Член у |
|
Мікола (Мікалай Паўлавіч) Грышан (12 снежня 1933, Чэрніхава, Баранавіцкі павет, Польская Рэспубліка — 22 верасня 2017, Мінск, Беларусь) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 12 снежня 1933 года ў вёсцы Чэрніхава Баранавіцкага павету Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці). У Баранавічах скончыў сярэднюю школу і настаўніцкі інстытут.
Першы друкаваны верш з’явіўся ў «Баранавіцкай газеце» ў 1942 годзе. 3 1950 года пачалося супрацоўніцтва са многімі газетамі. Вершы друкаваў у Дзятлаўскай раённай газеце «Перамога», «Настаўніцкай газеце», «Беластоцкай газеце», тыднёвіку «Ніва».
У 1960 годзе скончыў педінстытут імя Янкі Купалы ў Гродне.
3 1952 па 1993 гады працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Са з’яўленнем Беларускага Народнага Фронту стаў яго актыўным удзельнікам і дзеячом. На пачатку 1990-х гадоў займаўся пошукамі звестак пра рэпрэсаванага беларускага паэта Віталя Губарэвіча, удзельніка Саюза вызвалення Беларусі, а таксама напісаў і прысвяціў яму свой верш. У 1999 годзе далучыўся да Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ.
У лютым 2013 года ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Імя ў літаратурным жыцці Дзятлаўшчыны: Мікола Грышан», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Міколы Грышана[2].
Пасля выхаду на пенсію жыў у Дзятлаве, а апошнія гады — у дачкі ў Мінску. Быў старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі «ТБМ імя Ф. Скарыны». Памёр 22 верасня 2017 года.
Памяць
- З прычыны смерці Міколы Грышана старшыня БНФ Зянон Пазняк напісаў: «У памяці сяброў ён застаўся добрым разумным чалавекам, гарачым прыхільнікам Адраджэння Беларусі. На такіх людзях трымаецца традыцыя і добрае наша жыццё. Вечная памяць»[3].
- У лютым 2018 года ў Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася літаратурная сустрэча, якую наладзілі Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, Дзятлаўская суполка ТБМ і супрацоўнікі музею з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Грышана. Прысутныя калегі, краязнаўцы, педагогі і вучні мясцовай школы дзяліліся цёплымі ўспамінамі пра Мікалая Грышана, чыталі свае і ягоныя вершы з адзінага выдадзенага паэтычнага зборніка «Вернасць»[4].
Зноскі
Спасылкі