«Баранавіцкая газета» |
Тып |
газета |
Краіна |
|
Заснавана |
22 ліпеня 1941 |
Спыненне публікацый |
24 чэрвеня 1944 |
Мова |
беларуская |
Галоўны офіс |
|
«Баранавіцкая газета», таксама «Baranavickaja hazeta» (1942), «Пагоня» (вясна-лета 1944) — беларуская газета, якая выдавалася пад нямецкай акупацыяй. Выходзіла з 22 ліпеня 1941 да 24 чэрвеня 1944 ў горадзе Баранавічы на беларускай мове лацініцай, з чэрвеня 1943 г. — кірыліцай. Падтрымлівала палітыку германскіх акупацыйных улад.
Выходзіла 2 разы на тыдзень. У 1941 г. выдавалася пад назвай «Baranowitscher Zeitung» («Баранавіцкая газета») і публікавала матэрыялы на нямецкай, польскай і беларускай мовах. З 8 студзеня 1944 г. называлася «Пагоня». Друкавала інфармацыю і каментарыі падзей на франтах, распараджэнні акупацыйныйх улад, антысавецкую публіцыстыку, нарысы па гісторыі Беларусі, прозу і паэзію беларускіх аўтараў, інфармацыю аб дзейнасці мясцовых аддзяленняў Беларускай народнай самапомачы і іншае. Выйшла 313 нумароў.
Галоўны рэдактар — У.Шышко.
Літаратура
- Баранавіцкая газета // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. — Мн. : БелЭн, 1993.
- Библиография оккупационных периодических изданий, выходивших на территории Белоруссии в 1941—1944 гг. / Автор-составитель С. В. Жумарь; Белорусский научно-исследовательский центр документоведения, археографии и архивного дела. Мн.: БелНИЦДААД, 1995. — 48 с.