Нарадзіўся ў Сан-Мікеле каля Вероны ва ўладаннях Венецыі. Вучыўся ў сваіх бацькі Джавані і дзядзькі Барталамеа Санмікелі, якія працавалі ў Вероне. Пасля ён таксама адчуў уплыў Даната Брамантэ і Джуліяна да Сангала.
Ва ўзросце 16 гадоў пераехаў у Рым, дзе вывучаў антычную скульптуру і архітэктуру, і, магчыма, быў асістэнтам архітэктара Антоніа да Сангала. Пасля 1509 года каля двух дзесяцігоддзяў працаваў у Арв’ета, дзе пабудаваў шэраг цэркваў і палацца. Сярод яго ранніх работ вылучаецца праект сабора Санта-Марыя-дэле-Грацые ў Мантэф’ясконэ (з 1519) — 8-граннага купальнага збудавання. Адначасова ў 1509—1527 гадах Санмікелі быў на службе ў Папы Рымскага, па яго замове мацаваў сцены Пармы і П’ячэнцы. Пасля разгрому Рыма войскамі імператара Карла V у 1527 годзе працаваў у Вероне, дзе пабудаваў вароты гарадскіх умацаванняў Порта Нуова і Порта Паліа; пры пабудове фартыфікацый горада упершыню ўжыў сістэму бастыёнаў.