У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гайдукоў.
Мікалай Міхайлавіч Гайдукоў (20 лістапада (2 снежня) 1874, г. Гусь-Хрустальны — 29 лістапада 1928, Мінск) — савецкі батанік — альголаг. Доктар батанікі (1912). Пачынальнік альгалагічных даследаванняў у БССР[4].
Біяграфія
Мікалай Міхайлавіч Гайдукоў паспяхова скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1898 годзе[4] і выкладаў у вышэйшых навучальных установах Пецярбурга, Кіева, Масквы, Іванава-Вазнясенска , Мінска.
Працаваў у Петраградскім батанічным садзе, а таксама на заводах К. Цэйса ў Іене 1905—1910.
У 1924-28 загадчык кафедрай батанікі БДУ[4].
Памёр 29 лістапада 1928 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.
Навуковая дзейнасць
Асноўныя працы па фізіялогіі (руск.) (бел. і экалогіі прэснаводных водарасцей і прымянення ўльтрамікраскопа (руск.) (бел. ў цыталогіі раслін, а таксама па насеннязнаўству[4]. М. М. Гайдукоў — адзін з аўтараў Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона, дзе займаўся артыкуламі звязанымі з батанікай.
Бібліяграфія
- Успехи современной микроскопии. Харьков : тип. "Мирный труд", 1910.
- Ультрамикроскопические исследования. Санкт-Петербург : тип. "Печ. труд", 1912. - 136 с., 3 л. ил. : ил.; 24. - (Труды Санкт-Петербургского общества естествоиспытателей. Отделение ботаники/Под ред. В. Комарова; № 1; Т. 43. 3).
- Ботанический анализ русских жмыхов. Петроград : тип. С.Л. Кинда, 1914. - 32 с. : табл.; 23. - (Записки Станции для испытания семян при Императорском Ботаническом саде Петра Великого / Под ред. Ст. Б.Л. Исаченко. Сообщение; № 74; Т. 2, вып. 4).
- Как определить качество жмыхов. Петроград : тип. "Рассвет", 1914.
- О филогенетической системе скрыто-семенных в связи с серодиагностикой, компликациями и конвергенциями. - Записки Белорусского государственного института сельского и лесного хозяйства в память Октябрьской революции. Минск: Институт сельского и лесного хозяйства, 1925. Вып. 8. - С. 67-81
- Исследования по экологии пресноводных водорослей. — Запіскі Беларускага дзяржаўнага ін-та сельскай і лясной гаспадаркі, 1925, № 4.
Зноскі
Літаратура
- Русские ботаники. Биографо-библиографический словарь, сост. С. Ю. Липшиц, т. 2, М., 1947, с. 217-19.
- Гайдукоў Мікалай Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 201—202. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі