У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шастапалаў.
Мікалай Анісімавіч Шастапалаў (19 снежня 1909, горад Рамны, Сумская вобласць — 2 ліпеня 1984) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці.
Біяграфія
З 1927 года працаваў як рабочы. Член КПСС з 1931 года. З 1931 года ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года на фронце. У партызанах з сакавіка 1942 года: камандір групы, атрада, у снежні 1942 — маі 1943 і верасні 1943 — ліпені 1944 гадоў — 27-й партызанскай брыгады імя В. І. Чапаева, у маі — жніўні 1943 года камандаваў партызанскім злучэннем Слуцкай зоны, адначасова член падпольнага міжрайкама КП(б)Б. У 1944—1971 гадах на савецкай і адміністратыўна-гаспадарчай рабоце.
Літаратура