Мікалай Антонавіч То́рык (15 сакавіка 1906, в. Перавоз Капыльскага раёна Мінскай вобласці — 14 красавіка 1999, Масква) — марскі военачальнік, віцэ-адмірал.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і сялян. У 1923 годзе скончыў сямігадовую школу ў мястэчку Раманава (сучасны аграгарадок Леніна Слуцкага раёна). З 1926 года на камсамольскай рабоце ў Слуцкім раённым камітэце ЛКСМБ. У Чырвонай Арміі з 1928 года. Пасля заканчэння ў 1931 годзе Ленінградскіх ваенна-палітычных курсаў імя Ф. Энгельса, па люты 1933 года служыў у Ленінградскай ваеннай акрузе памочнікам камандзіра батарэі па палітчастцы. У час Вялікай Айчыннай вайны займаў пасаду начальніка Палітычнага ўпраўлення Паўночнага Флоту.
Пасля вайны, у 1952 годзе, скончыў акадэмію Генеральнага штаба. Да 1966 года ўзначальваў палітупраўленні Паўночнага, Чарнаморскага і Балтыйскага флатоў.
18 лютага 1958 года прысвоена званне «віцэ-адмірал».
Узнагароды
Ганаровы грамадзянін горада Слуцка[3].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі