Першае паселішча на месцы Мсцібава — гарадзішча — сфарміравалася ў XII—XIII стагоддзях. У XV стагоддзі згадваецца гаспадарскі двор і вёска Мсцібогаў, якія вялікі князьКазімір перадаў Яну Кезгайлу, старосту жамойцкаму.
У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў Мсцібава і староства істотна пацярпелі: з 543 будынкаў тут засталося толькі 230. Паводле інвентару 1738 года ў мястэчку меліся Рынак, 3 вуліцы (Белская, Гродзенская і Роскі гасцінец), касцёл і грэка-каталіцкая царква Святога Спаса, 2 карчмы. У 1744 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Саксонскі надаў мястэчку магдэбургскае права. Станам на 1775 год — 162 двары, пры замку існавалі карчма, млын, кляштар марыявітак. У 1792 годзе каля мястэчка адбылася бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з кааліцыяй расійскіх войскаў і аддзелаў Таргавіцкай канфедэрацыі.
У 1939 годзе Мсцібава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам Мсцібаўскага сельсавета (з 28 ліпеня 1967 года ў Гнезнаўскім сельсавеце[3]). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1997 год тут было 186 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 175 двароў.
Мястэчка на старых здымках
Стары касцёл (царква?)
Стары касцёл
Новы касцёл
Працэсія перад новым касцёлам
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1830 год — 232 муж., з іх шляхты 1, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 171, мяшчан-хрысціян і сялян 39[4]; 1836 год — 781 чал.; 1886 год — 1040 чал.
XX стагоддзе: 1914 год — 1137 чал.; 1921 год — 1051 чал.[5]; 1997 год — 376 чал.[6]
XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 года — 334 чал.; 1 студзеня 2007 года — 287 чал.
Інфраструктура
У Мсцібаве працуюць базавая школа, бібліятэка, клуб.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
↑Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
↑Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.